Пра гэта паведамляе партал «Зеркало». Некалькі чытачоў паведамілі рэдакцыі парталу, што апошнімі днямі ім у Тэлеграм прыйшлі незвычайныя паведамленьні зь невядомага адрасу.
У тэксьце адрасатаў просяць выйсьці з чатаў, прызнаных экстрэмісцкімі, і стаіць подпіс: «З павагай, ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь». Было непрыемна, як быццам за табой нехта падглядае ў замочную шчыліну.
— Я заблякавала адпраўніка, ён у чорным сьпісе зараз падпісаны як «выдалены акаўнт». Я думаю, што такія паведамленьні рассылае бот, — кажа Паліна. — Я не разумею, чаму людзі ня могуць быць у дваровых чатах, чаму іх прызнаюць экстрэмісцкімі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гомельскім судзе за адзін дзень прызналі «экстрэмісцкімі» 105 інтэрнэт-рэсурсаўАдпраўнік запатрабаваў, каб Паліна неадкладна выйшла з раённага тэлеграм-чата, прызнанага судом экстрэмісцкім. «У адваротным выпадку супраць вас будзе распачатая адміністрацыйная справа», — гаварылася ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Студэнтку юрфаку адлічылі перад абаронай дыплёмнай працы, бо яна спаслалася на «экстрэмісцкія матэрыялы»Пра аналягічныя пасланьні расказалі яшчэ некалькі беларусаў.
— Я яго выдаліла і паведаміла пра спам. Але з чату таксама выйшла: ён у мяне ўсё роўна быў у архіве, — кажа Аліна. — Мы зьехалі год таму, але такія паведамленьні, вядома, хвалююць.
З 2020 году беларускія суды прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі больш за 500 розных чатаў у Тэлеграме.
Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі
14 траўня 2021 году быў падпісаны закон «Аб зьмене законаў у пытаньнях супрацьдзеяньня экстрэмізму», які набыў моц 14 чэрвеня. Раней праект у Палату прадстаўнікоў унёс урад, 2 красавіка яго прынялі ў першым чытаньні, а 16 красавіка — у другім. Нягледзячы на тое, што зьмены закранаюць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асобаў, публічныя абмеркаваньні не праходзілі.
У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі звыш 300 тэлеграм-рэсурсаў.
Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фармаваньнем. Калі ў яго статус «экстрэмісцкага фармаваньня», ягоныя падпісчыкі таксама могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. У той жа час падпіска на каналы, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», не караецца — пры ўмове, што падпісчык не аказвае падтрымкі ў папулярызацыі каналу: не рэпосьціць, не пералічвае грошай, не зьлівае туды інфармацыю.
«Матэрыялы» і «фармаваньні» сілавікі разьмяжоўваюць так: «экстрэмісцкія матэрыялы» — гэта тое, што робіць чалавек, а «экстрэмісцкія фармаваньні» — тыя, хто робіць.
Пры гэтым у МУС Беларусі адзначаюць, што стваральнікам, арганізатарам і ўдзельнікам экстрэмісцкіх фармаваньняў пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
Першыя экстрэмісцкія фармаваньні ў Беларусі вызначылі ў сярэдзіне кастрычніка — інтэрнэт-рэсурсы dze. chat і «Рабочы рух». Цяпер іх ужо дзясяткі.
Прыцягнуць да адказнасьці за «экстрэмізм» цяпер могуць па цэлым шэрагу напрамкаў.
- Экстрэмісцкія матэрыялы — рашэньне суду, якое прымаецца ў дачыненьні да інфармацыі.
- Экстрэмісцкая група — устойлівая кіраваная група ў колькасьці дзьвюх ці больш асоб, якія папярэдне аб’ядналіся для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці.
- Экстрэмісцкая арганізацыя — арганізацыя, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, альбо якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята і ўступіла ў законную сілу рашэньне суду аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.
- Экстрэмісцкае фармаваньне — група грамадзян, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, або якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята рашэньне Міністэрства ўнутраных спраў або Камітэту дзяржаўнай бясьпекі аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.