«Кажуць, бамбуюць толькі вайсковыя аб’екты, а патрапілі ў мірны дом!» Жыхары Львова пра наступствы расейскага ўдару па горадзе. ВІДЭА

Пасьля атакі на Львоў.

У ноч на 6 ліпеня Расея нанесла ракетны ўдар па Львове. Рэпартаж «Настоящего времени».

Абломкі ракеты трапілі ў жылы дом, загінулі 5 чалавек, у тым ліку 95-гадовая жанчына, 40 чалавек параненыя. Пашкоджаны цэлы квартал зь некалькіх жылых дамоў. Жыхары раёну не разумеюць, як расейцы могуць біць па жылых дамах і радавацца гэтаму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла ракетны ўдар па гістарычным цэнтры Львова, разбурыла жылы дом