Поўны курс падрыхтоўкі да баявога прымяненьня сыстэмы беларускія зэнітчыкі прайшлі на палігонах Расеі.
«Вайскоўцы гатовы прымяніць свае веды і ўменьні на практыцы для забесьпячэньня ваеннай бясьпекі Беларусі і саюзнай дзяржавы ў цэлым». — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны.
Як дадаюць у ведамстве, у Беларусі працягваецца рэалізацыя мер па «нарошчваньні баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войскаў».
10 кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка абвясьціў пра дамоўленасьць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў на тэрыторыі Беларусі. З 15 кастрычніка Расея пачала перакідаць войскі ў Беларусь.
С-400 прызначаная для зьнішчэньня паветраных і некаторых балістычных цэляў. Новыя ракеты для С-400 у стане страляць на адлегласьць да 400 кілямэтраў. Адзін комплекс С-400 (туды ўваходзіць 4 адзінкі тэхнікі) каштуе каля 650 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Politico: Яшчэ адна краіна ЭЗ супраць санкцыяў адносна Расеі