Хроніка перасьледу 21 красавіка: у Вушачы асудзілі настаўніцу беларускай мовы

Ірына Лесьнічэнка, архіўнае фота

Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю не спыняецца.

Выкладчыцу беларускай мовы і літаратуры ў Вушацкай сярэдняй школе (там вучыліся Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось) Ірыну Лесьнічэнку асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск выйшаў на шпацыр» з спаслыкай на расклад судоў.

Які прысуд вынесьлі Ірыне, не паведамляецца. Аднак жанчына падала скаргу на пастанову Вушацкага суду. Яе разгляд пройдзе 3 траўня ў Віцебскім абласным судзе.

Лесьнічэнка за час сваёй працы ў школе падрыхтавала многіх дыплямантаў рэспубліканскіх алімпіяд у беларускай мове.

У 2020 годзе Ірыну Ўладзімераўну занесьлі на Дошку гонару Вушацкага раёну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 красавіка: крымінальная справа на жонку вакаліста «Бан-Жвірбы»; затрыманьні на Берасьцейшчыне