Як паведамляе прэс-служба абласнога суду, на сваёй пасадзе фігурант, які адказваў за арганізацыю і правядзеньне працэдураў закупак тавараў, работ і паслугаў, у 2020-2022 паспрыяў таму, каб тэндэр незаконна выйграваў ягоны знаёмы бізнэсовец. У выніку тэндэру былі заключаныя дамовы з дэпартамэнтам аховы на будаўнічыя работы на суму больш чым 87 тысяч рублёў.
У якасьці падзякі, бізнэсовец перадаў фігуранту справы будаўнічыя матэрыялы і зрабіў паслугі (змайстраваў лесьвіцу, зрабіў хлеў і браму, паклаў тратуарную плітку і інш.) на суму каля 20 тысячаў рублёў.
Суд прызнаў былога супрацоўніка УУС аблвыканкаму вінаватым у замаху на атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры і прысудзіў яго да 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў), пазбавіў яго права займаць пэўныя пасады цягам 5 гадоў, а таксама пазбавіў яго спэцыяльнага званьня.
Прысуд пакуль не ўступіў у сілу і можа быць апратэставаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альянс расьсьледнікаў Беларусі: Супрацоўнікі КДБ, МУС і Генпракуратуры карысталіся паслугамі банды пэдафілаў, якую стварылі сілавікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі звольнілі кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну, ёсьць неафіцыйная інфармацыя пра ягоны арышт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура назвала найбуйнейшы хабар у Беларусі. Карупцыйных злачынстваў сёлета выявілі на траціну больш, чым летась