Зварот у Вышэйшую выбарчую камісію краіны накіравалі Добрая партыя, Партыя дэмакратыі і прарыву, а таксама Партыя Айчыны. Апазыцыя падтрымлівае галоўнага апанэнта Эрдагана Кемаля Кылычдараглу.
На думку аўтараў звароту ў выбаркам, вылучэньне дзейнага прэзыдэнта супярэчыць Канстытуцыі Турэччыны, бо яго бягучы тэрмін — другі паводле ліку. Дзейная ўлада сьцьвярджае, што пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму 2017 году прэзыдэнцкія тэрміны Эрдагана абнуліліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць загінулых ад землятрусаў у Турэччыне і Сырыі перавысіла 41 тысячу чалавекВыбары прэзыдэнта Турэччыны пройдуць 14 траўня. Іх ня сталі пераносіць, нягледзячы на нядаўні землятрус, ахвярамі якога сталі больш за 50 тысяч чалавек.
Эрдаган і Кылычдараглу — фаварыты перадвыбарнай кампаніі. У іх кампаніях пераважае тэма землятрусу. Галоўная прэтэнзія апазыцыі да прэзыдэнта Эрдагана — дрэнная падрыхтоўка ўладаў да пераадоленьня наступстваў разбуральных падземных штуршкоў і недахопы ў аказаньні дапамогі пацярпелым.
Нядаўнія апытаньні паказваюць, што кандыдат ад апазыцыі можа набраць больш галасоў, чым дзейны прэзыдэнт.