Папраўчая калёнія № 3 у гарадзкім пасёлку Віцьба Віцебскага раёну лічыцца самай «элітарнай» у Беларусі — там адбываюць тэрміны высокапастаўленыя службоўцы, пракуроры, судзьдзі і міліцыянты. Але пасьля падзей 2020 году гэтая калёнія напоўнілася палітвязьнямі. Былы зьняволены расказаў «Вясне» пра ўмовы жыцьця і працы ў «Віцьбе».
Умовы ў ШЫЗА
Паводле былога зьняволенага, у папраўчай калёніі № 3 галоўным і самым распаўсюджаным спосабам ціску на палітвязьняў зьяўляецца зьмяшчэньне іх у штрафныя ізалятары (ШЫЗА):
«У ШЫЗА створаны такія ўмовы, якія вельмі ціснуць на псыхіку. У камэры акно з „расьнічкамі“ — у яго нельга паглядзець. Нары, якія адкідваюцца толькі на ноч, з жалеза па контуры і дошак. Там няма матраца — сьпіш на дошках. Там вельмі холадна. Холад, лічу, гэта асноўнае катаваньне там. У ШЫЗА не выдаюць цёплага адзеньня, ты туды заяжджаеш у звычайнай баваўнянай робе. І ў гэтым холадзе ты ўвесь час знаходзішся, і нічога нельга зрабіць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля вызваленьня я не адчуў сябе свабодным». Гутарка з былым палітвязьнем пра зьдзекі ў калёнііУмовы ў спэцатрадзе
У «Віцьбе» існуе спэцыяльны атрад 2-11 з найболей жорсткімі ўмовамі. Раней у ім утрымлівалі асуджаных паводле наркатычнага артыкулу 328 КК:
«Умовы ў спэцатрадзе значна горшыя за іншыя атрады. Там абшарпаныя сьцены, старыя нязручныя ложкі, побытавыя ўмовы на нізкім узроўні. Там цяпер утрымліваюць складаных людзей і некаторых палітвязьняў, „самых зацятых“. Іх там каля 20 чалавек, сярод іх актывіст „Эўрапейскай Беларусі“ Максім Вінярскі і быў блогер Сяргей Пятрухін. Зьняволеных з гэтага атраду адпраўляюць толькі на разьбіраньне кабэлю і зьбіраньне мэталу. Гэта лічыцца самай цяжкай працай у калёніі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяжка пачынаць новае жыцьцё ў адных штанах». Што адбываецца зь беларускімі палітвязьнямі пасьля вызваленьняПраца ў калёніі
У папраўчай калёніі № 3 вязьні працуюць у швейным цэху, на дрэваапрацоўцы і разьбіраньні мэталу. Былы зьняволены расказаў пра ўмовы працы:
«На „швейцы“ нічога ня плацяць. Зьняволеныя працуюць у дзьве зьмены. Першая зьмена — з 8:30 да 17:00 шэсьць дзён на тыдзень, другая — з 17-й да 22-й гадзіны пяць дзён на тыдзень. Апошнім часам там шылі ў вялікіх абʼёмах вайсковую форму для расейцаў. Раней яшчэ было расьпілоўваньне дроваў, але цяпер усіх, хто там быў, адправілі на разборку мэталу. Супрацоўнікі калёніі вызначаюць норму, якую немагчыма выканаць, напрыклад начысьціць за дзень 30 кіляграмаў алюмінію або 10 кіляграмаў медзі ці сьвінцу. Гэта рабская праца — у зьняволеных там няма выбару».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: IKEA патрабуе ад акцыяніста Пятра Маркелава 8 500 эўра кампэнсацыіДоступ да мэдыцыны
Таксама былы зьняволены адзначае і праблемы ў доступе да мэдыцынскай дапамогі. У мэдыцынскай частцы такая ўстаноўка, што палітычным зьняволеным даюць бальнічны толькі ў скрайнім выпадку:
«Палітвязьням там не аказваюць дапамогі. Шмат каму казалі так: „Прабачце, праз ваш артыкул мы ня можам даць вам бальнічны“. Калі дрэнна пачуваесься, то проста так не атрымаеш бальнічны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваякі асуджанага журналіста Сацука заявілі, што ў яго пагоршылася здароўе, у СІЗА яму не даюць патрэбных лекаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Андрэй Скурко пераклаў «Айболита» Чукоўскага. Цяпер гэта «Добры доктар Будзь-Здароў»