Беларус зьвярнуўся ў адміністрацыю онлайн-кінатэатру Netflix з прапановай дадаць беларускую мову. Пра тое, што яму адказалі, ён расказаў у Twitter.
Карыстальнік напісаў у службу падтрымкі польскага офісу Netflix. Яго запыт наконт перакладу інтэрфэйсу паабяцалі перадаць кіраўніцтву. А вось па тэме беларускіх субтытраў да фільмаў супрацоўнікі кампаніі прапанавалі больш канкрэтны мэханізм.
У службе падтрымкі напісалі, што карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы, якія трэба перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу. Дзеля гэтага трэба зарэгістравацца на плятформе Netflix.
У камэнтарах да трэду карыстальнікі Twitter выказалі здагадку, што чым больш людзей папросіць беларускіх субтытраў, тым вышэйшыя будуць шанцы, што іх жаданьне выканаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільмы з Расеі і стужкі мінулых гадоў: беларускі кінапракат вяртаецца ў 90-я ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Netflix на запыт Украіны выправіў паведамленьне пра «расейскага князя» Яраслава Мудрага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтая праца не прыносіць мне нічога, акрамя асалоды». Як мэнэджар з ІТ-сфэры ўзяўся рабіць беларускамоўныя праекты