Як стала вядома Свабодзе, разьвітаньне з Алегам Гулаком пройдзе заўтра, 20 сьнежня, у Вільні, ва ўнівэрсітэцкім касьцёле Сьвятых Янаў, малая капліца, зьлева. Адрас: Šv. Jono g. 12. Разьвітаньне адбудзецца з 14:00 да 17:30.
Дзьверы разьвітальнай залі будуць адчыненыя з 13:50. Разьвітаньне пройдзе ў фармаце грамадзянскай паніхіды.
Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня, яму было 55 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён быў непахісны і ўпэўнены». Сябры і паплечнікі ўспамінаюць Алега ГулакаАлег Гулак нарадзіўся 1 верасьня 1967 году ў пасёлку Жылічы на Магілёўшчыне ў беларуска-ўкраінскай сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у спэцыяльнасьці «правазнаўства».
З 1990 па 1996 год ён працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацыяў (сярод іншых — завод «Камэртон» у Пінску). З 1996 году ў Беларускім Хэльсынскім камітэце: браў удзел у стварэньні пінскай суполкі, з 1997 году юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 году намесьнік старшыні, з 2008 году старшыня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Немагчыма адрозьніць пародыю ад чарговага „прабіваньня дна“». Вынікі году ў сфэры правоў чалавека ад Алега ГулакаЯк грамадзкі абаронца Гулак ўдзельнічаў у дзясятках судовых справаў, грамадзкіх дзеяньняў дзеля абароны людзей, якія сталі ахвярамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр праваабаронца Алег Гулак