Прэзыдэнт Латвіі Эгілс Лэвітс падтрымаў ідэю стварэньня спэцыяльнага трыбуналу для расьсьледаваньня дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне. Выступаючы ў нядзелю, 13 лістапада, на ўрачыстай цырымоніі ў бундэстагу з нагоды Ўсенароднага дня смутку, ён заклікаў сусьветную супольнасьць расьсьледаваць і правесьці юрыдычную ацэнку расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Лэвітс назваў «прабелам у міжнародным праве» той факт, што расьсьледаваньне ўварваньня РФ ва Ўкраіну да гэтага часу не ўваходзіць у кампэтэнцыю якога-небудзь міжнароднага суду. Паводле Лэвітса, стварэньне спэцтрыбуналу зь юрыдычнага пункту гледжаньня магчымае, для гэтага неабходная толькі палітычная воля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісар: Падача пазову ў Міжнародны крымінальны суд супраць Пуціна магчымаяЁн прапанаваў стварыць прававыя магчымасьці для таго, каб накіраваць на аднаўленьне Ўкраіны замарожаныя краінамі Захаду расейскія актывы. Гэта было б толькі відавочнай праявай элемэнтарнай справядлівасьці, падкрэсьліў прэзыдэнт Латвіі. Эўропе трэба належным чынам інвэставаць у сваю абарону і праяўляць салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю і эўрапейскія каштоўнасьці, заявіў ён у прамове на нямецкай мове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Латвіі заклікаў ануляваць віды на жыхарства і візы тым, хто падтрымлівае ПуцінаВа Ўсенародны дзень смутку ў Нямеччыне шануюць памяць ахвяр войнаў і самавольства ўладаў. Ён адзначаецца з 1952 году. Штогод у гэты дзень у бундэстагу праходзіць афіцыйная памятная цырымонія. Сёлета ў цэнтры ўвагі была вайна Расеі супраць Украіны, Эгілс Лэвітс выступаў у якасьці запрошанага дакладчыка.