Як стала вядома «Нашай ніве», беларускія інструктары рыхтуюць расейскіх мабілізаваных да вайны ва Ўкраіне.
Як паведамілі суразмоўцы газэты, палігон «Асіповіцкі», разьмешчаны непадалёк ад гораду Асіповічы Магілёўскай вобласьці, «пад край забіты расейцамі».
Адзначаецца, што прыбываць расейцы туды пачалі яшчэ да таго, як было афіцыйна абвешчана аб фармаваньні «сумеснай групоўкі войскаў».
На гэтым палігоне вядзецца падрыхтоўка артылерыстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радзіма цябе кіне, сынок. Заўсёды». Як уцякалі ад мабілізацыі раней і як уцякаюць цяперІншыя суразмоўцы «Нашай нівы» адзначаюць, што 230-ы агульнавайсковы палігон каля вёскі Дзераўная пад Баранавічамі таксама повен расейцаў.
Яны вучацца там страляць з розных відаў зброі.
Мясцовыя жыхары абазначаюць колькасьць разьмешчаных расейцаў як «да пары тысяч».
Аляксандар Лукашэнка анансаваў, што ў Беларусь прыбудуць 9 тысяч расейскіх салдат. Гэтую лічбу немагчыма незалежна праверыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка заявіла, што Расея перакінула на тэрыторыю Беларусі 3200 сваіх салдатаў. Гэта значана меней, чым казалі ў МенскуЛюдзі на месцах адзначаюць, што беларускай камэндатуры і ўнутраным войскам не ўдаецца цалкам кантраляваць вялікую колькасьць расейцаў, і ў іх ужо ўзьнікалі канфлікты зь мясцовым насельніцтвам пад Баранавічамі.
«Адзіныя, хто задаволены ад такога суседзтва, — дырэктары прадуктовых крамаў», — кажуць суразмоўцы выданьня.
Таксама пэўная колькасьць расейцаў разьмяшчаецца ў раёне аэрадрому «Зябраўка» пад Гомлем, паведамляюць мясцовыя жыхары. Але гэта, імаверна, не мабілізаваныя, а кадравыя вайскоўцы. «Зябраўку» расейцы выкарыстоўвалі як базу для ўварваньня на першым этапе вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца на беларускім аэрадроме ў Зябраўцы ля мяжы з Украінай. Спадарожнікавыя ФОТА«Паводле маёй інфармацыі, ідзе падрыхтоўка для прыняцьця расейскіх мабілізаваных на беларускіх палігонах, вучэбных цэнтрах і вайсковых частках. У нас ёсьць і месцы для трэніровак, і інструктары. Магчыма, Расея патрабуе ад Лукашэнкі, каб навучаньне часткі мабілізаваных расейскіх вайскоўцаў праходзіла ў Беларусі і праводзілі яго беларускія сілавікі», — выказаў меркаваньне суразмоўца «Нашай нівы» зь ліку дзейных афіцэраў.