Папулярная ў Расеі і на постсавецкай прасторы поп-сьпявачка раней пакінула Расею і выступіла супраць вайны з Украінай. Цяпер яна адказала на крытыку з боку шэрагу расейцаў.
Ала Пугачова апублікавала ў сваім інстаграме адказ на крытыку, адрасаваную сьпявачцы і яе мужу, гумарысту Максіму Галкіну, пасьля просьбы прызнаць яе «іншаземным агентам».
«Божухна! Якое шчасьце, што мяне ненавідзяць тыя людзі, якіх я заўсёды цярпець не магла. Калі б я ім падабалася, гэта азначала б, што я сьпявала і жыла дарма. Прычына ясная. Няхай скрыгочуць зубамі. Былі халопамі, сталі рабамі» , — напісала Пугачова.
Ала Пугачова — вядомая савецкая і расейская поп-сьпявачка. У даробак 73-гадовай выканаўцы ўваходзяць больш за 500 песень на расейскай, ангельскай, францускай, нямецкай, фінскай, украінскай мовах, іўрыце, а дыскаграфія налічвае больш за 100 сольных запісаў, CD і DVD. Акрамя Расеі і краін былога СССР, альбомы Пугачовай выдаваліся ў Японіі, Паўднёвай Карэі, Швэцыі, Фінляндыі, Нямеччыне, Польшчы, Чэхаславаччыне і Баўгарыі. Агульны наклад дыскаў перавысіў 250 мільёнаў асобнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўстаньне Пугачовай. Дрэнны знак для Пуціна і Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія СМІ не згадалі словы Пугачовай пра «гібель нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты» ў навіне пра яе зварот да Мін'юсту