«Карагодная справа» стала адной з самых масавых палітычных спраў сучаснай Беларусі.
13 верасьня 2020 году падчас пратэставай акцыі на скрыжаваньні бульвара Касманаўтаў і праспэкта Машэрава ў Берасьці людзі вадзілі вялікі карагод пад музыку, сьпявалі, танцавалі. За гэта на многіх удзельнікаў акцыі завялі крымінальную справу — затрыманым ставілі ў віну ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Паводле дзяржабвінавачаньня, дзеяньні ўдзельнікаў карагоду нібыта, сярод іншага, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацый і прадпрыемстваў.
У рамках «карагоднай справы» ужо пакаралі ўжо 129 чалавек (гэта прысуды, пра якія вядома праваабаронцам).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такія працэсы трэба праводзіць на стадыёне». У Берасьцi cудзяць яшчэ 12 фігурантаў «карагоднай справы»Агулам ім прысудзілі:
- 125 гадоў «хатняй хіміі»;
- 90,5 года «хіміі»;
- 13 гадоў і 8 месяцаў калёніі.
Судзьдзі, якія выносілі прысуды:
- Сьвятаслаў Каліна,
- Дзьмітры Шурын,
- Іна Клышпач,
- Сяргей Маручак,
- Яўген Брэган,
- Дзьмітры Куроўскі,
- Вера Філонік,
- Марыя Аліфярук,
- Кацярына Рамашка,
- Людміла Рубашэўская,
- Марына Скалковіч,
- Віктар Новік.