Чарга з жадаючых ускласьці кветкі і разьвітацца з апошнім генэральным сакратаром ЦК КПСС выстраілася ад Вялікага тэатра.
Чарга ахвотных разьвітацца зь Міхаилам Гарбачовым
«Интерфакс» паведамляе, што на цырымонію прыехаў намесьнік старшыні Савета бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзведзеў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, як паведаміў яго прэс-сакратар Дзьмітры Пяскоў, ня зможа прысутнічаць на пахаваньні, бо паляцеў у Калінінград у адпаведнасьці з працоўным графікам. Пуцін нібыта разьвітаўся зь Міхаілам Гарбачовым у моргу.
Зь лідараў краін Захаду цырымонію плянуе наведаць толькі прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, паведамляе AFP. Іншыя эўрапейскія краіны раней заявілі, што не адправяць прадстаўнікоў сваіх урадаў на пахаваньне Міхаіла Гарбачова. Іх будуць прадстаўляць амбасадары і іншыя дыпляматы.
Дзярждэпартамэнт ЗША ў пятніцу паведаміў, што Злучаныя Штаты на разьвітаньні з Гарбачовым будзе прадстаўляць амбасадар у Маскве Джон Саліван.
Пасьля цырымоніі разьвітаньня Міхаіла Гарбачова пахаваюць на Новадзявочых могілках.
Чарга ахвотных разьвітацца зь Міхаілам Гарбачовым
Каля Калённай залі Дома Саюзаў падчас цырымоніі памяці Міхаіла Гарбачова