Чэхія прапануе краінам Эўразьвязу цалкам адмяніць спрошчаны парадак выдачы шэнгенскіх візаў грамадзянам Расеі і Беларусі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на кіраўніка МЗС Чэхіі Яна Ліпаўскага.
Прапанову разгледзяць на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў ЭЗ у Празе на наступным тыдні.
У выпадку прыняцьця гэтай меры расейцы і беларусы змогуць падаваць заяўкі на атрыманьне візаў для кароткатэрміновага ўезду ў Эўразьвяз, але колькасьць дакумэнтаў, неабходных для турыстычнай візы, узрасьце, консульскі збор павялічыцца з 35 да 80 эўра, а заяўкі будуць разглядаць даўжэй.
Bloomberg называе прапанову «кампрамісным рашэньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці варта скасаваць візы для беларусаў і расейцаў? — Спыталі жыхароў Эўразьвязу і аналітыкаПытаньне аб магчымай забароне на ўезд у Эўразьвяз для грамадзян Расеі і Беларусі абмяркоўваецца на Захадзе ўсё часьцей пасьля закліку прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Прапанову ўжо ўнесьлі на абмеркаваньне ў ЭЗ.
Адной зь першых прапанову Зяленскага наконт забароны наведваць ЭЗ грамадзянам Расеі падтрымала прэм’ер Эстоніі Кая Калас, заявіўшы, што «наведваньне Эўропы — гэта прывілей, а ня права». Сама Эстонія не выдае турыстычных візаў расейцам зь вясны. Парлямэнт Латвіі заклікаў краіны ЭЗ прыпыніць выдачу турыстычных і ўязных візаў ня толькі грамадзянам Расеі, але і Беларусі. «Сказаць выразнае „не“ турыстам з Расеі і Беларусі» запатрабаваў і кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс. У Польшчы ўжо працуюць над канцэпцыяй, якая дазволіць не выдаваць візы расейцам.
У той жа час супраць увядзеньня візавых абмежаваньняў для расейцаў выступіў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц раскрытыкаваў гэтую ідэю, заявіўшы, што «гэта вайна Пуціна», а не расейскага народу. Усьлед за Нямеччынай супраць забароны на ўезд у ЭЗ для турыстаў з Расеі выступілі таксама Кіпр, Грэцыя і Партугалія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік зьнешняй палітыкай ЭЗ Бурэль выказаўся супраць татальнай візавай забароны для расейцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ня будуць уводзіць забарону на выдачу візаў расейцам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек не вінаваты ў тым, што ён грамадзянін Расеі — гэта ня выбар, гэта лёс», — Леанід Гозман ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусам і расейцам мы выдаем візы толькі з гуманітарных меркаваньняў