У Беларусі пачаў працу сайт Банку зьвестак аб гісторыка-культурнай спадчыне. Кожная гісторыка-культурная каштоўнасьць мае асобную старонку, на якой прыводзіцца шыфр, катэгорыя, падтып, месцазнаходжаньне, датаваньне, стыль, апісаньне і кароткая гістарычная даведка.
На гэты момант не для кожнага аб’екта гэтая інфармацыя даецца ў поўным аб'ёме, піша тэлеграм-канал «Спадчына», зазначаючы, што на сайт можна было б дадаць, у прыватнасьці, форму апавяшчэньня адпаведных органаў аб парушэньнях заканадаўства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Магілёўская вобласьцьАб’екты ў складзе комплексных каштоўнасьцяў, напрыклад гістарычных цэнтраў, таксама маюць свае старонкі, зьвязаныя з асноўнай. Гістарычных і сучасных здымкаў пакуль няма, большасьць у Банку складаюць здымкі 2000-х гг.
Інтэрактыўная мапа на сайце пакуль амаль пустая, няма ў банку і апошніх аб’ектаў, якім улады надалі ахоўны статус. Аднак сайт можа стаць важным крокам па дапамозе ў захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Топ незвычайных месцаў, якія варта наведаць у Беларусі. Берасьцейская вобласьць