У студзені — ліпені жыхары Беларусі прадалі замежных валютаў на 5 мільярдаў 774,6 мільёнаў даляраў (тут і далей у эквіваленце), набылі — на 5 мільярдаў 331,1 мільёнаў даляраў, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
Пры гэтым наяўнай валюты жыхары Беларусі купілі на 3 мілярды 145 мільёнаў даляраў, а прадалі на 4 мільярды 258 мільёнаў даляраў. Продажы наяўнай валюты перавысілі пакупку на 1 мільярд 113 мільёнаў даляраў.
На 2,33% (з 2,5674 да 2,6273 рубля) вырас у студзені — ліпені сярэдні курс наяўнага даляра, сьведчыць праведзены BPN аналіз каціровак, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленьнямі беларускіх банкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта першы ў гісторыі Беларусі тэхнічны дэфолт. Рэжым цягне на дно ўсіх нас», — эканаміст Алесь Аляхновіч