Мікола Аўтуховіч не перадаваў ніякім чынам інфармацыю пра тое, ці пачаў піць і есьці. Паводле ягоных заяваў, ён ня спыніць галадаваньня, пакуль яму не пачнуць аддаваць лісты ад маці і іншых людзей.
Праз тры тыдні ад пачатку галадаваньня Аўтуховіча на гэта адрэагавала беларуская прапаганда. На СТВ выйшаў сюжэт, які спрабуе паставіць пад сумнеў тое, што Аўтуховіч галадае. Асноўны іх аргумэнт — незваротныя зьмены пачынаюцца ў арганізьме ўжо на трэці дзень без вады. Значную частку сюжэту складае інтэрвію нібыта зь вязьнем горадзенскай турмы, на СТВ называюць ягонае імя, паказваюць твар, ёсьць кадры нібыта з камэр турмы.
Калі супрацоўнікаў дзяржаўнага канала сапраўды пусьцілі ў закрытую ўстанову зь відэатэхнікай, то незразумела, чаму яны не паказалі, як цяпер выглядае Аўтуховіч.
Вядома, што пасьля 10 дзён сухой галадоўкі стан вязьня рэзка пагоршыўся. Ён аслабеў, хадзіў напаўсагнуты, гаварыў ціха. У яго перасохлі вусны і язык, пачаліся моцныя болі ў жываце, ён ня мог сядзець на судзе ад болю, толькі ляжаць.
Галоўны фігурант «справы Аўтуховіча» 59-гадовы Мікалай Аўтуховіч абвясьціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газэт. 28 і 29 ліпеня яго ўжо не было на судзе.
26 ліпеня дачка Аўтуховіча паведаміла, што ён сурʼёзна аслабеў. На пасяджэньні 28 ліпеня, якое аднавілася пасьля сутачнага перапынку, падсуднага не было. 29 ліпеня Мікалая таксама не было на судзе, паведаміла ягоная дачка.
Адвакатка папрасіла суд, каб ёй далі пабачыць свайго падабароннага. Начальнік турмы заявіў ёй, што лекары тры разы на дзень абсьледуюць яго і ня выявілі незваротных зьмен у арганізьме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз: З Аўтуховічам, які аб’явіў галадоўку, абыходзяцца бесчалавечна. Сёньня яго зноў не прывялі на суд29 ліпеня стала вядома, што Аўтуховіч схуднеў за час сухой галадоўкі на 20 кіляграмаў.
«Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна змарнеў. Яму дапамагаў ісьці хлопец, якога таксама выводзілі, — падтрымліваў бацьку за руку...», — напісала дачка Аўтуховіча са спасылкай на зьвесткі ад адвакаткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікалай Аўтуховіч, які галадае 16 дзён, упаў па дарозе ў суд. Судьдзя адмовіўся выклікаць хуткуюСуд у «справе Аўтуховіча» пачаўся 18 траўня. Працэс вядзе судзьдзя Горадзенскага абласнога суду Максім Філатаў.
Былога прадпрымальніка і грамадзкага актывіста Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Разам зь ім судзяць яшчэ 12 чалавек, якіх у дзяржСМІ і афіцыйных рэлізах называлі «групай Аўтуховіча».
Гэта Сяргей, Любоў і Павал Разанавічы, Галіна Дзербыш, Уладзімер Гундар, Вольга Маёрава, Ірына Гарачкіна, Артур Папок, Віктар Снягур, Павал Сава, Ірына і Антон Мельхеры. Ім ставяцца ў віну розныя склады злачынстваў.
Праваабаронцы прызналі восем зь іх палітвязьнямі. Аўтуховіч у гэты лік не ўваходзіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтуховіч схуднеў за час сухой галадоўкі на 20 кіляграмаў. Сёньня зь ім сустрэлася адвакатка