Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1265 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Пасьля адбыцьця пакараньня выйшаў на волю Мікалай Шэметаў, паведамляе ініцыятыва дапамогі палітвязьням Dissident.by.
32-гадоваму шматдзетнаму бацьку 16 ліпеня прысудзілі 2 гады калёніі за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Тэрмін Мікалай адбываў у Івацэвіцкай ПК № 22.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дачка плакала, прасіла абняць тату хоць на хвіліначку». Як сям’я з чацьвярымі дзецьмі чакае бацьку-палітвязьня з калёніі