З 24 лютага падчас ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне загінулі 5237 мірных жыхароў, у тым ліку 348 дзяцей.
Такія зьвесткі прадставілі ў Офісе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.
Паводле падлікаў ААН, загінулі 2019 мужчын, 1379 жанчын, 143 дзяўчынкі і 164 хлопчыкі. Пол яшчэ 41 дзіцяці і 1491 дарослага пакуль вызначыць не ўдалося. Параненыя былі 7035 чалавек, у тым ліку 1384 мужчын, 1017 жанчын, 150 дзяўчатак, 215 хлопчыкаў, а таксама яшчэ 195 дзяцей і 4074 дарослыя, чый пол невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: і расейскія, і ўкраінскія войскі вялі баявыя дзеяньні з цывільных аб'ектаў, дзе былі мірныя жыхарыЗгодна са статыстыкай Офісу, больш за ўсё людзей загінула ў сакавіку (3120).
Прычынай большай часткі зафіксаваных выпадкаў гібелі або раненьня цывільных было выкарыстаньне выбуховых прыстасаваньняў з шырокай зонай паражэньня, у тым ліку абстрэлы зь цяжкай артылерыі і рэактыўных сыстэм залпавага агню, а таксама ракетныя ўдары і авіяўдары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 сьмерцяў беларускіх добраахвотнікаў і іншыя лічбы і факты пра вайну ва Ўкраіне, якая ідзе ўжо 150 дзён