Размова ідзе пра пастаўкі газу ў Нямеччыну і за яе межы праз трубаправод «Паўночны паток – 1». Паводле зьвестак агенцтва, ліст «Газпрома» быў атрыманы чатыры дні таму, але тычыўся паставак пачынаючы яшчэ з 14 чэрвеня.
Прадстаўнік кансалтынгавай кампаніі Energy Aspects Трэвар Сікорскі заявіў Bloomberg, што абвестка пра форс-мажор мінулай датай можа казаць пра тое, што «Газпром» не плянуе 21 ліпеня аднаўляць пастаўкі газу па «Паўночным патоку – 1». У гэты дзень павінна завяршыцца плянавае тэхабслугоўваньне газаправоду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада вярнула Нямеччыне турбіну для «Паўночнага патоку – 1», супраць чаго пратэставала ЎкраінаСярод атрымальнікаў ліста — найбуйнейшы імпартэр расейскага газу ў Нямеччыне Uniper. Кампанія паведаміла, што афіцыйна адхіліла заяву «Газпрома», лічачы яе неабгрунтаванай. Папярэджаньне аб форс-мажорах таксама атрымаў найбуйнейшы нямецкі вытворца электраэнэргіі RWE.
Аднак аўстрыйская нафтагазавая група OMW заявіла, што чакае аднаўленьня паставак праз «Паўночны патоку – 1», як і плянавалася раней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі актывы кампаній «Роснефть», «Газпром» і «Росатом»- Улады Эўразьвязу асьцерагаюцца, што Расея можа шантажаваць іншыя краіны пастаўкамі газу, патрабуючы зьняць санкцыі. У Маскве гэта катэгарычна адмаўляюць.
- З 16 чэрвеня «Газпром» зьнізіў пастаўкі па газаправодзе «Паўночны паток» на 60%, растлумачыўшы гэта сытуацыяй з агрэгатамі, якія праз санкцый затрымаліся ў Канадзе.
- 11 ліпеня пастаўкі па «Паўночным патоку» былі спынены. Афіцыйна — праз плянавае тэхнічнае абслугоўваньне.
- 17 ліпеня адрамантаваную газавую турбіну Siemens Energy адправілі з Канады ў Нямеччыну, што выклікала абурэньне Ўкраіны.