«Пакуль уключаныя расейскія тэлеканалы, дыялёг немагчымы». Прэм'ера фільма пра тое, як разбураюцца семʼі праз розныя погляды на вайну

Кадр з фільма

Новы фільм расейскага журналіста і рэпарцёра Андрэя Лашака «Разрыў сувязі» – гэта кінафіксацыя таго, як распачатая вайна ва Ўкраіне раскалола расейскія семʼі.

Гэта гісторыя пра тое, як блізкія людзі перасталі размаўляць і чуць адзін аднаго, а ваяўнічая рыторыка з расейскага тэлевізара перакінулася на асабістыя адносіны ўнутры семʼяў. Фільм выйшаў сёньня на ютуб-канале «Настоящего времени».

Андрэй Лашак

На працягу двух месяцаў аўтар дасьледаваў дынаміку адносін у сямі семʼях, якія жывуць у Расеі і за яе межамі. Аўтар фільма выступіў мэдыятарам у гэтым дыялёгу паміж маткамі і дзецьмі, мужамі і жонкамі, братамі і сёстрамі і паказаў, як адны працягваюць без сумневу давяраць тэлевізару, а не сваім блізкім.

«Разрыў сувязі» – гэта бязьлітасны дыягназ часткі грамадзтва, якое развучылася крытычна ўспрымаць інфармацыю, а таксама сумны доказ таго, што пакуль уключаны тэлевізар з расейскімі каналамі, дыялёг паміж членамі сямʼі наладзіць немагчыма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як аргумэнтавана пераконваць замбаваных прапагандай сваякоў і знаёмых. Тлумачым на прыкладах