8 чэрвеня над ратушай Рыгі ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. Цырымонію правяла Сьвятлана Ціханоўская разам з мэрам латвійскай сталіцы Мартыньшам Стакісам.
Сьвятлана Ціханоўская выступіць у Сэйме Латвіі, урачыста адкрые працу групы сяброў Беларусі ў парлямэнце, правядзе шэраг сустрэч з палітычным кіраўніцтвам краіны для ўмацаваньня і разьвіцьця міжнароднай кааліцыі за дэмакратычную Беларусь, паведаміў Офіс палітыка.
Падчас двухдзённага візыту Ціханоўская сустрэнецца з прэзыдэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам, прэм’ер-міністрам Крыш’янісам Карыньшам, міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам, сьпікерам парлямэнту Інарай Мурніеце, кіраўнікамі парлямэнцкіх камітэтаў, мэрам Рыгі Мартыньшам Стакісам, высланым зь Беларусі паслом у Менску Эйнарсам Сэманісам, экс-лідэрам Народнага Фронту Латвіі Рамуальдасам Ражукасам.
Акрамя таго, Сьвятлана Ціханоўская возьме ўдзел у цырымоніі ўзьняцьця беларускага нацыянальнага сьцяга, а таксама ва ўскладаньні кветак да помніка ахвярам савецкай акупацыі ў Рызе.
Сустрэча зь беларускай дыяспарай пройдзе 8 чэрвеня з 17.35 да 17.50 каля мэмарыялу ахвярам савецкай акупацыі «History Tactile».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дарадца Ціханоўскай пра візавыя забароны: «Нам трэба цярпліва ратаваць добрае імя беларусаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што стаіць за спрэчкамі пра знос савецкага помніка ў Рызе