У выніку зьнішчэньня падчас ваенных дзеяньняў Мэталюргічнага заводу імя Ільіча і заводу «Азоўсталь» страты мэталюргічнай групы «Мэтінвэст», што належыць украінскаму алігарху Рынату Ахметаву, могуць дасягнуць 20 мільярдаў даляраў.
У інтэрвію ўкраінскаму выданьню «НВ» Ахметаў заявіў, што канчатковы памер шкоды будзе вызначацца ў судовым працэсе супраць Расеі.
Ахметаў абяцае падаць у суд на Расею ва ўсіх міжнародных інстанцыях.