Напярэдадні апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны паабяцаў спыніць транзыт.
«Газпром» дамовіўся з Украінай аб транспартаваньні 72 мільёнаў кубамэтраў газу за 11 траўня, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Напярэдадні апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны паабяцаў спыніць транзыт праз адну з кампрэсарных станцый, што захапілі прарасейскія сэпаратысты.
Газ перанакіраваны іншым маршрутам, паведамілі ў расейскай дзяржкарпарацыі.
Як паведамляе Інтэрфакс, «Газпром» і ГТС Украіны дамовіліся, што транзыт 11 траўня працягнецца праз газавымяральную станцыю «Суджа», кантроль над якой застаецца ва Ўкраіны.
Транзыт праз захопленую газавымяральную станцыю «Сахоўка» спынены.