Востраў быў захоплены расейскімі акупантамі на самым пачатку поўнамаштабнай вайны і застаецца пад іх кантролем.
«Байрактары» зьнішчылі два расейскія катэры каля вострава Зьмяінага. Гэта адбылося на досьвітку 2 траўня. Аб пасьпяховым удары паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валер Залужны.
«Байрактар працуе. Разам да Перамогі!» — сказаў Залужны і выклаў відэа.
Патрульныя катэры Raptor — самыя хуткія караблі ВМФ Расеі.
Катэр Raptor, архіўнае фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мама, гэта няпраўда. Ніякі гэта не пажар». Што расказаў маці ацалелы матрос-«тэрміновік» з крэйсэра «Москва» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO дапаможа Ўкраіне перайсьці ад зброі савецкіх часоў да сучаснай