Прэсавая служба гарадзкой адміністрацыі Санкт-Пецярбургу паведаміла пра пахаваньне на Серафімаўскіх могілках генэрала ўзброеных сілаў РФ.
Гэта намеснік камандуючага 8-ай арміі генэрал-маёр Уладзімір Фралоў. Паведамляецца, што ён загінуў «падчас спэцыяльнай ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне».
Гэта другі генэрал Узброеных сілаў РФ, гібель якога афіцыйна прызнаная расейскімі ўладамі. Украінскія ўлады паведамілі пра гібель яшчэ пяцёх генэралаў расейскага войска (зь якіх двое — генэрал-лейтэнанты), а таксама аднаго генэрала чачэнскай Нацыянальнай гвардыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева, Харкава і Львоўскай вобласьці; баі на ўсходзе становяцца больш інтэнсіўнымі. 52-і дзень вайны Расеі супраць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кожны пяты забіты на вайне расеец, чыя сьмерць прызнаная ў самой Расеі, — афіцэр