Фігурант справы аб забойстве Барыса Нямцова Руслан Герамееў паранены ў Марыюпалі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які назваў Герамеева «дарагім братам».
«Нядаўна я апублікаваў відэа, у якім нашае падразьдзяленьне пад кіраўніцтвам Руслана Герамеева адбіла будынак адміністрацыі Марыюпалю і паставіла на яго сьцяг Чачэнскай Рэспублікі. На жаль, падчас далейшых баёў за горад Руслан Герамееў атрымаў раненьне і трапіў у шпіталь», — цытуе Кадырава РБК. Паводле кіраўніка Чачні, жыцьцю Герамеева нішто не пагражае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Марыюпалі зьявіўся меркаваны забойца расейскага палітыка Барыса НямцоваРуслан Герамееў — былы афіцэр батальёна «Север». Адвакаты сям’і Нямцова называлі яго меркаваным арганізатарам забойства палітыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля страт і «піяр-вайны»: «кадыраўцы» з Украіны вярнуліся ў Чачню