Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ЗША паставяць Польшчы партыю гуманітарнай дапамогі для ўкраінцаў, якія зьбеглі са сваёй радзімы праз вайну і часова апынуліся ў Польшчы, піша агенцтва PAP.
Таксама ЗША паабяцалі павялічыць пастаўкі звадкаванага газу краінам Заходняй Эўропы, каб надалей зьмяншаць энэргазалежнасьць Эўразьвязу ад Расеі.
Маравецкі таксама зазначыў, што візыт прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў Польшчу прайшоў пасьпяхова, а «саюз Польшчы і ЗША важны для эфэктыўнасьці NATO».
Таксама польскі палітык сказаў пра непахіснасьць 5 пункту Статуту Паўночнаатлянтычнага альянсу пра дапамогу і пра тое, што «Злучаныя Штаты разьлічваюць на Польшчу, а Польшча разьлічвае на Злучаныя Штаты». Таксама Маравецкі дадаў, што «ЗША мурам стаяць за Польшчу».
У бліжэйшыя 2-3 тыдні ў Польшчу маюць прыбыць сродкі як з Вашынгтону, так і з Брусэлю на далейшае забесьпячэньне ўцекачоў з Украіны і іншыя патрэбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн зьвярнуўся да расейцаў: Успомніце 1940-я гады ў Расеі. Менавіта такі жах прынесла ва Ўкраіну расейская армія ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры краіны ЭЗ прапанавалі «плян выратаваньня Ўкраіны» з 10 пунктаў