Як адзначаецца ў апублікаваным указе ад 17 сакавіка, гэта датычыць Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз, Камітэту дзяржаўнага кантролю, Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю і Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца разьмяшчаць ядзерную зброю ў БеларусіУ прыватнасьці, новы парадак абарачэньня баявой, службовай, грамадзянскай зброі і боепрыпасаў прадугледжвае неабходнасьць іх захоўваньня толькі ў спэцыяльна абсталяваных памяшканьнях, якія «забясьпечваюць захаванасьць, бясьпеку іх захоўваньня і выключаюць доступ да іх староньніх асобаў».
Калі такія памяшканьні адсутнічаюць, згаданыя структуры мусяць перадаць сваю зброю на захаваньне ў найбліжэйшыя падразьдзяленьні сваіх структур, у якіх такія спэцыяльныя памяшканьні ёсьць, ці перадаць у органы ўнутраных спраў або памежнай службы.