Сёньня васямнаццаты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 12 сакавіка:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Авіянапады на Мікалаеў і Чарнігаў, аблога Марыюпалю, разбураныя харчовыя склады пад Кіевам. 17-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныДата дня
13 сакавіка 1938 году — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковец, а не „ваеннаслужачы“. Войска не сынонім вайныТаксама ў гэты дзень
1869 — расейскі хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.
1881 — расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам Ігнат Грынявіцкі.
1938 — Аўстрыя далучаная да нацысцкай Нямеччыны.
1989 — ангельскі навуковец Тым Бэрнэрс-Лі і ягоныя калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе ядзерных дасьледаваньняў, перадалі кіраўніцтву Рады працу «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы прасторы WWW.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дэпутат пасол Садоўскі зьвернецца да Нямеччыны ў сувязі зь перасьледамУ гэты дзень нарадзіліся
1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.
1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.
1954 — Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аграном, банкір і Галоўчанка. Хто ў Беларусі станавіўся прэм’ерам і што зь імі стала пасьля адстаўкіУ гэты дзень памерлі
1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні.
1920 — Андрэй Сьнітка, беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.