ЗША папярэдзілі ўлады ў Менску аб наступствах у выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і зноў заклікалі вызваліць палітвязьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяждэпартамэнт ЗША папярэдзіў Макея пра санкцыі ў выпадку ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць УкраіныРасея і Кітай апублікавалі сумесную заяву, у якой дзьве краіны выступілі супраць пашырэньня NATO
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай далучыўся да патрабаваньняў Расеі аб «непашырэньні» NATOБізнэсоўца Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суду ў сувязі з заканчэньнем тэрміну прыцягненьня да адказнасьці. Ён адседзеў паўтара года ў СІЗА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча вызвалілі пасьля закрытага суду. ФОТАУвечары 3 лютага на прыватным падворку ў пасёлку Чырвоная Слабада 65-гадовы гаспадар дома спрабаваў перашкодзіць міліцыянтам затрымаць свайго 38-гадовага сына, які знаходзіцца ў вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Салігорскам мужчына ўдарыў міліцыянта і страляў, спрабуючы абараніць сына ад затрыманьняАд 4 лютага вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч, які знаходзіцца ў зьняволеньні 6 месяцаў, пачаў галадоўку, мэтай якой ставіць дабіцца зьмены меры стрыманьня, заканчэньня сьледзтва і перадачы справы ў суд
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Філёзафу месца ў палітыцы». Хто такі Ўладзімер Мацкевіч, які пачаў галадоўкуУ Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 лютага: 3 гады калёніі і 2,5 года «хіміі» за камэнтары пад відэа і фота; 2,5 года «хіміі» за абвінавачваньні ЛукашэнкіПа стане на 4 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1035 чалавек. Свабода працягвае цікавіцца лёсамі палітвязьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: на Папеку ціснуць на «хіміі»; Стэфановічу працягнулі тэрмін утрыманьня; родным Івашына пачалі вяртаць ягоныя рэчыДэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі завёў крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі «па факце атрыманьня хабару»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паўла Латушку завялі чарговую крымінальную справуУ Пэкіне ва ўмовах пандэміі адкрылася Алімпіяда-2022
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канфлікт Алімбекавай і Солы, фрыстайл без галоўнага трэнэра, няма хакею: што чакае беларусаў на АлімпіядзеБеларуская чыгунка паведаміла аб аднаўленьні афармленьня электронных квіткоў на цягнікі гарадзкіх і рэгіянальных ліній
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускай чыгунцы спатрэбілася 10 дзён, каб аднавіць онлайн-сэрвісы пасьля ўзлому, адказнасьць за які ўзялі «Кібэрпартызаны»За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравалі 7350 пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7350 новых выпадкаў: Мінздароўя паведаміла пра новы рэкорд колькасьці хворых на COVID-19Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што выведка пакуль не назірае на мяжы зь Беларусьсю фармаваньня ўдарнага кантынгенту, які б мог распачаць наступ на ўкраінскую тэрыторыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ня бачаць вайсковых пагрозаў зь Беларусі, падставы для панікі адсутнічаюць — міністар абароныЗША напярэдадні адкрыцьця зімовай Алімпіяды ў Пэкіне ўвялі санкцыі, зьвязаныя са скандалам на леташняй Алімпіядзе ў Токіё
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў, вінаватых у скандале зь Ціманоўскай