Аўтары праекту прапануюць прызначаць частку сяброў Цэнтральнай выбарчай камісіі парлямэнтам са сьпісаў кандыдатаў, прадстаўленых недзяржаўнымі і непалітычнымі ўстановамі і аб’яднаньнямі, якія «карыстаюцца грамадзкім даверам (напрыклад, па тры сябры са сьпісаў Акадэміі навук, аб’яднаньня натарыюсаў, аб’яднаньня адвакатаў або юрыстаў, рады рэктараў)».
Сябры Цэнтравыбаркаму павінны карыстацца гарантыямі незалежнасьці і нязьменнасьці «як мінімум у той жа ступені, што і судзьдзі Канстытуцыйнага суду», а іх тэрмін паўнамоцтваў можа доўжыцца ня менш за адзін выбарчы цыкль.
Прапануецца, каб Цэнтравыбаркам на конкурснай аснове фармаваў у кожнай вобласьці краіны рэестар кадраў, якія б праходзілі падрыхтоўку для работы ў камісіях сярэдняга зьвяна.
«Абавязковая здача экзамэну і пэрыядычнае павышэньне кваліфікацыі. Павінна быць прадугледжана ўзнагароджаньне за праходжаньне навучаньня і працу ў камісіях. Стварэньне такога рэестру можа заняць да аднаго году», — гаворыцца ў праекце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад закону нічога не засталося». Што адбылося з правам у Беларусі за годУчастковыя камісіі, на думку аўтараў тэксту, павінны фармавацца зь ліку ахвотнікаў, якія будуць здаваць тэст на веданьне выбарчых працэдур. Для правядзеньня мясцовых выбараў мусяць быць сфармаваны абласныя і раённыя выбарчыя камісіі, чыя роля будзе абмежавана падвядзеньнем вынікаў выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў адпаведных тэрыторый.
Праект зьмяшчае прапановы, якія тычацца абароны выбарчай сыстэмы ад частых зьменаў, ролі палітычных партый і аб’яднаньняў у выбарчым працэсе, рэгістрацыі выбарнікаў і кандыдатаў, забесьпячэньня канкурэнцыі падчас выбарчых кампаній, фінансаваньня выбараў і рэфэрэндумаў, працы СМІ ў электаральны пэрыяд, разгляду скаргаў, гарантый празрыстасьці выбарчага працэсу і свабоды назіральнікаў.
Дыскусія экспэртаў разьлічаная на два дні
Офіс Ціханоўскай з 16.00 11 студзеня ладзіць двухдзённы сэмінар пра будучыню рэгуляваньня выбараў у Беларусі (яго можна паглядзець па спасылцы).
Поўная праграма сэмінару апублікаваная на сайце Ціханоўскай, сам сэмінар працягнецца два дні. У ім бяруць удзел прадстаўнікі Офісу Ціханоўскай, НАУ, Каардынацыйнай рады, «Сумленных людзей», «Зубра», «Голаса», беларускія і замежныя экспэрты па выбарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адмовіўся праводзіць прэзыдэнцкія выбары пад міжнародным назіраньнем ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыя вечнага Лукашэнкі. Дыскусія экспэртаў