Паводле Асечкіна, на дыску 200 гігабайт відэа, зьнятага з 2016-га па 2019 год у калёніях Краснаярскага краю, Прыморскага краю і Забайкальля.
Сваю заяву праваабаронца зрабіў у той момант, калі, як сьцьвярджае Асечкін, інфарматар «вывозіць архіў на самалёце ў Францыю», пры гэтым лайнэр «усё яшчэ ляціць над Расеяй». Заснавальнік Gulagu.net патлумачыў свой учынак тым, што хоча пазьбегнуць магчымых правакацыяў расейскіх уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё высылаў зь Менску». Інтэрвію зь беларусам, які перадаў відэа пра катаваньні ў расейскіх турмахПаводле заявы Асечкіна, з новага відэаархіву стане зразумела, што ў катаваньнях удзельнічаюць дзейныя супрацоўнікі ФСБ.
У кастрычніку Уладзімір Асечкін, які раней пакінуў Расею, заявіў, што ў яго рукі трапіў вялізны відэаархіў з катаваньнямі ў расейскіх турмах. Ён атрымаў яго ад беларускага праграміста Сяргея Савельева, які раней супрацоўнічаў з ФСВП.
Частка архіву ўжо апублікаваная ў СМІ і накіраваная ў Эўрапейскі камітэт у справе прадухіленьня катаваньняў. Сьцьвярджаецца, што расейскія спэцслужбы выкарыстоўвалі файлы ў якасьці кампрамату, каб шантажаваць асуджаных і дамагацца ад іх патрэбных паказаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ звыш 400 вязьняў саратаўскай калёніі паведамілі аб катаваньнях, біцьці і вымаганьнях, — адвакатПасьля публікацыі архіва Сьледчы камітэт Расеі завёў некалькі крымінальных спраў па фактах перавышэньня службовых паўнамоцтваў, а начальнік саратаўскага УФВП Аляксей Фядотаў падаў у адстаўку.
Пры гэтым ФСБ і МУС Расеі аб’явілі Сяргея Савельева ў вышук, заявіўшы таксама аб падрыхтоўцы дакумэнтаў для яго арышту і экстрадыцыі: нібыта праграміст расказаў дадзеныя, якія складаюць службовую тайну. Пазьней пракуратура Саратаўскай вобласьці спыніла крымінальную справу супраць Савельева. Цяпер праграміст знаходзіцца ў Францыі, дзе разглядаецца пытаньне аб наданьні яму палітычнага прыстанішча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія спэцслужбы сачылі за інфарматарам Gulagu.net і на тэрыторыі БеларусіУ сярэдзіне лістапада ў вышук аб’явілі Уладзіміра Асечкіна. Паводле праваабаронцы, мноства дакумэнтаў у крымінальнай справе, заведзенай супраць яго, падпісана намесьнікам начальніка Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня ФСВП Антонам Яфаркіным, які быў адным з аб’ектаў расьсьледаваньняў Gulagu.net.
- Праваабарончы праект Gulagu.net 6 кастрычніка апублікаваў запісы катаваньняў, зьдзекаў і згвалтаваньняў зьняволеных у сухотным шпіталі Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) у Саратаўскай вобласьці. Пазьней СМІ паведамілі, што начальнік упраўленьня ФСВП па Саратаўскай вобласьці, палкоўнік унутранай службы Аляксей Фядотаў падаў прашэньне аб адстаўцы. ФСВП пацьвердзіла гэтую інфармацыю, а таксама паведаміла аб звальненьні начальніка саратаўскай турэмнай лякарні Паўла Гаценкі і яшчэ некалькіх чалавек. Заведзена некалькі крымінальных спраў.
- Gulagu.net 4 кастрычніка паведаміў, што атрымаў 40 гігабайт відэазапісаў катаваньняў і згвалтаваньняў вязьняў у расейскіх турмах. Архіў быў атрыманы дзякуючы былому вязьню саратаўскай турмы, беларускаму грамадзяніну Сяргею Савельеву, які таксама зазнаў жорсткае абыходжаньне. Яго вымусілі супрацоўнічаць з турэмнай службай, ён кіраваў кампутарнай сеткай турмы і забясьпечваў доступ да відэафайлаў з усёй расейскай пэнітэнцыярнай сыстэмы. Пры вызваленьні ён змог вынесьці флэшку з запісамі катаваньняў. Цяпер ён знаходзіцца ў Францыі, дзе сустракаецца з журналістамі, працуе з адвакатам і накіроўвае звароты ў праваахоўныя органы Эўропы.