«Ідэя таго, што Злучаныя Штаты будуць у аднабаковым парадку выкарыстоўваць сілу, каб супрацьстаяць расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну, цяпер не разглядаецца. У нас ёсьць маральнае абавязаньне і юрыдычнае абавязаньне перад нашымі саюзьнікамі па NATO, у адпаведнасьці зь пятым артыкулам дамовы. Але гэтае абавязаньне не распаўсюджваецца на Украіну», — заявіў Байдэн, адказваючы ў сераду на пытаньні журналістаў каля Белага дома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін пагаварылі празь відэасувязьБайдэн закрануў і сваю дзьвюхгадзінную відэаразмову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні. Па словах прэзыдэнта ЗША, ён даў ясна зразумець Пуціну, што калі Расея пачне апэрацыю супраць Украіны, яна сутыкнецца з такімі эканамічнымі наступствамі, якіх не было раней. І, як падкрэсьліў Байдэн, ён упэўнены, што Пуцін «успрыняў гэтае пасланьне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расею непакоіць магчымасьць прыняцьця Ўкраіны ў NATOПуцін у сераду таксама пракамэнтаваў гутарку з Байдэнам, згадаўшы, сярод іншага, занепакоенасьць Масквы пэрспэктывай магчымага прыняцьця Ўкраіны ў Паўночнаатлянтычны альянс.