За тры гады працы ў кампаніі Марка Цукербэрга яна скапіявала шэраг унутраных дакумэнтаў кампаніі. Пакінуўшы пасаду мэнэджэра па прадукцыі, яна перадала дакумэнты ўладам і прэсе.
Галоўным тэзісам крытыкі з боку Фрэнсіс Гаўген на слуханьнях былі словы пра тое, што карыстальнікі Фэйсбука плацяць сваёй бясьпекай за эканамічныя посьпехі кампаніі. Імкненьне зарабіць як мага больш прыводзіць да таго, што сацсетка прасоўвае пасты з супярэчлівым зьместам, сказала Гаўген. Паводле яе, Фэйсбук наносіць шкоду выхаваньню дзяцей, спрыяе грамадзкай варожасьці і аслабляе дэмакратыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марк Цукербэрг папрасіў прабачэньня за глябальны збой у працы сэрвісаў Facebook«Сёньня ў ніводнага з рэгулятараў няма мэню рашэньняў, як выправіць Фэйсбук, таму што Фэйсбук не хацеў, каб яны ўведалі дастаткова аб тым, што выклікае праблемы. У адваротным выпадку не спатрэбілася б інфарматара», — сказала Гаўген кангрэсмэнам.
Сэнатар Рычард Блумэнтал, дэмакрат, заклікаў Марка Цукербэрга даць паказаньні перад сэнацкім камітэтам і правесьці расьсьледаваньне ў справе заяваў Гаўген.
«Нашы дзеці — ахвяры. Сёньняшнія падлеткі, гледзячы ў люстэрка, адчуваюць сумнеў і няўпэўненасьць. Гэта Марк Цукербэрг павінен паглядзець на сябе ў люстэрка», — сказаў Блумэнтал.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Facebook патлумачыў збой у працы тэхнічнымі праблемамі- Колькасьць карыстальнікаў сеткі Марка Цукербэрга ва ўсім сьвеце набліжаецца да 3 мільярдаў чалавек. У сярэдзіне 2021 году капіталізацыя Фэйсбука ўпершыню перавысіла $1 трыльён.