«У часе правядзеньня спэцыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасьці, у адной з кватэраў жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў асабліва небясьпечным злачынцам са стрэльбы быў адкрыты агонь на зьнішчэньне, у выніку чаго супрацоўнік Камітэту дзяржбясьпекі быў сьмяротна паранены», — гаворыцца ў паведамленьні.
Як стала вядома, сілавікі адкрылі агонь і застрэлілі мужчыну. Эўрарадыё паведамляе, што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта быў супрацоўнік EPAM Systems Андрэй Зельцар.
Праўладныя СМІ апублікавалі відэа рэйду кватэры, у якой адбыліся падзеі, але яно выклікае шмат пытаньняў. Напрыклад, яно зьнятае зь дзьвюх камэр і здымка сынхранізаваная, а цела застрэленага жыхара кватэры не відаць.
Увага, відэа меркавана зьмяшчае сцэну забойства:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ заявіў, што затрымаў чалавека, які прывозіў у Беларусь зброю
- Паводле вэрсіі «Ежедневника», прэзыдэнт і старшыня рады дырэктараў EPAM Systems Аркадзь Добкін уваходзіць у топ-100 бізнэсоўцаў Беларусі. У канцы жніўня ён заклікаў улады не караць людзей за перакананьні і першымі пачаць дыялёг.
- Былы старшы віцэ-прэзыдэнт кампаніі EPAM Systems Максім Баграцоў уваходзіць у склад Каардынацыйнай рады.