Карціну, паводле Лукашэнкі, яму падарыла дачка супрацоўніка ягонай службы бясьпекі, якая вучыцца ў Акадэміі мастацтваў. «Я сказаў: у Палац незалежнасьці пастаўце [карціну], каб бачылі. Гэта важны ў жыцьці маёй момант быў», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіяў за асаблівыя заслугі будуць пазбаўляць за «шкоду нацыянальнай бясьпецы»23 жніўня мінулага году ў Менску пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, пераможцам якіх Цэнтарвыбаркам Беларусі назваў Лукашэнку, праходзілі шматтысячныя пратэсты. У адзін момант пратэстоўцы пайшлі ў бок Палаца незалежнасьці.
Падыход да рэзыдэнцыі перакрылі сілавікі, а сам Лукашэнка прыляцеў да Палаца незалежнасьці на верталёце разам з 15-гадовым сынам Мікалаем, выйшаў у бронекамізэльцы і з аўтаматам. Сын быў таксама ўзброены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрпартызаны супраць сілавікоў: вайна абвастраеццаРэпрэсіі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года сталі самымі масавымі за ўсю гісторыю незалежнасьці. Паводле зьвестак Генэральнай пракуратуры, у краіне заведзена больш за 4200 крымінальных спраў, зьвязаных з тэрарызмам і экстрэмізмам. На 4 верасьня ў краіне больш за 650 палітычных зьняволеных, якіх афіцыйна прызналі праваабаронцы, і гэтая лічба пастаянна расьце. Тысячы чалавек прайшлі праз затрыманьні. За мінулы год вядома пра больш чым 40 тысячах арыштаў і па меншай меры пра 1800 задакумэнтаваных паведамленьняў аб катаваньнях.