Вядоўцы шоў — музыка Андрусь Такінданг і пісьменьнік Аляксей Шэін.
Онлайн-курс уключае 12 заняткаў. У межах курсу, як адзначаюць стваральнікі, «сабрана самае важнае пра беларускую мову: карысны кантэнт, моўны гумар, цікавосткі пра Беларусь, выбарка найлепшага зь беларускай культуры».
Першы выпуск прысьвечаны словам вітаньня, разьвітаньня, просьбы і падзякі. Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг абяцаюць, што тузін заняткаў дапаможа гледачам, якія толькі плянуюць пачаць размаўляць на беларускай мове, рабіць гэта вольна. Пры гэтым у першым выпуску Шэін прыгадаў, як сам цалкам пераходзіў на беларускую — спачатку былі памылкі, але галоўнае ня збочваць. Пастаянная практыка дае плён.
«Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сытуацыі», — падкрэсьліваюць на канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як правільна вітацца па-беларуску? ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гадуйся! Як разьвітацца па-беларуску і нікога не пакрыўдзіць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як правільна дзякаваць па-беларуску? ВІДЭА