«Мяне вельмі часта пытаюць: „Сьвятлана, як там Сяргей?“ — і кожны раз сэрца сьціскаецца ад таго, як мала я цяпер магу даведацца і расказаць пра аднаго з галоўных людзей у маім жыцьці», — сказала Сьвятлана Ціханоўская, якую цытуе тэлеграм-канал ейнага штабу.
Яна адзначыла, што Сяргей Ціханоўскі за кратамі піша песьні і сцэнары для фільмаў, пастаянна чытае. Кажа, што прачытаў шматтомнікі Салжаніцына, Хэмінгуэя, поўныя зборы твораў Лук’яненкі і Стругацкіх.
«Ён перадае мне і нашым дзецям пасланьні — і па іх становіцца ясна: гэта ўсё той жа моцны і рашучы, але цяпер яшчэ больш устойлівы і мудры Сяргей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не чакаў такой ступені маразму». Як праходзіць суд па «справе Ціханоўскага»Таксама Сьвятлане Ціханоўскай вядома, што муж нават ня стаў адказваць на ліст, у якім яму прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні.
Адвакату Сяргей Ціханоўскі сказаў, што можа на гэтай падставе толькі прывесьці цытату з Салжаніцына: «Палітычны зьняволены — гэта той, у каго ёсьць перакананьні, адрачэньнем ад якіх ён мог бы атрымаць свабоду. У каго такіх перакананьняў няма — той палітычная шпана».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзіце да перамогі!» Палітвязьні Ціханоўскі і Бабарыка перадаюць пасланьне зь няволі18 жніўня ў Сяргея Ціханоўскага дзень нараджэньня. Каманда Сьвятланы Ціханоўскай разам з фондам «Краіна для жыцьця» запускае тыдзень салідарнасьці зь вязьнем. Яны заклікаюць:
- апублікаваць фота Сяргея або зь Сяргеем у сваіх сацсетках і напісаць, чаму навучыў ці чым натхніў Ціханоўскі;
- напісаць Сяргею ліст і запісаць відэа, зачытаўшы на ім ліст ад Сяргея;
- падпісацца на каналы «Страна для жизни» і падтрымаць іх Фонд, які дапамагае палітвязьням і іх сем’ям.
- замовіць паштоўку з абмаляванай рукой Сяргея ў праекта «Вольныя паштоўкі». Усе атрыманыя сродкі пойдуць на адпраўку лістоў палітвязьням праз сайт vkletochku.org.