Памер шкоды выставяць згодна з новай нормай правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня ў Менску.
Менскія ўлады будуць патрабаваць кампэнсацыю за «наўмыснае нанясеньне шкоды» аб’ектам добраўпарадкаваньня або капітальным будынкам (напрыклад, трансфарматарным будкам) у 100-разовым памеры. Адпаведную пастанову прыняў Менскі гарадзкі савет.
Раней не было магчымасьці так моцна завышаць памер патрабаваньняў. Цяпер зьмяненьнямі ў рашэньне ад 16 лістапада 2016 году № 252 гэта стала магчымым.
Рашэньне Менскі гарадзкі савет дэпутатаў прыняў яшчэ 4 чэрвеня, але апублікавана яно толькі 20 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На волю выйшаў палітвязень, якога асудзілі за цытату з малітвы на фасадзе дому ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любая дзейнасьць можа падпасьці пад экстрэмісцкую». Юрыст тлумачыць, што можа пагражаць паводле новага і дзейнага заканадаўства