У паведамленьні гаворыцца, што падставай для блякаваньня стаў тэкст «Ушанавалі памяць марыйскага актывіста Альберта Разіна», у якім зьмяшчаецца інфармацыя пра магчымы спосаб зьдзяйсьненьня самагубства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У самаспаленьні навукоўца супраць дыскрымінацыі ўдмурцкай мовы вінаватых не знайшліАпублікаваная на сайце нататка была перадрукам матэрыялу «Idel. Реалий» пра іжэўскага вучонага Альберта Разіна, які падпаліў сябе падчас пікету за захаваньне ўдмурцкай мовы.
З MariUver прыбралі матэрыял. Адміністратар групы адзначыў, што ў матэрыялах дзяржаўных СМІ пра ўдмурцкага навукоўца таксама ўтрымліваецца інфармацыя пра «магчымы спосаб самагубства», і прывёў як прыклад рэпартаж «Вестей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр навуковец, які падпаліў сябе ва Ўдмуртыі ў абарону мовы і этнасуНа пачатку 2000-х гадоў сайт MariUver быў адзіным інтэрнэт-рэсурсам, які прадстаўляў альтэрнатыўную афіцыйнай інфармацыю пра становішча ў рэспубліцы Марый Эл. У 2004–2007 гадах інтэрнэт-правайдэры блякавалі яго на тэрыторыі рэспублікі.
- 10 верасьня 2019 году 79-гадовы ўдмурцкі навуковец, актывіст нацыянальнага руху Альберт Разін зьдзейсьніў каля будынка Дзяржсавету рэспублікі акт самаспаленьня. Ён пратэставаў супраць законапраекту, які адмяняе абавязковае вывучэньне моў карэнных народаў Расеі ў сярэдніх школах.