«Нават калі яго думка некаму не падабаецца, ён павінен мець права гэтую думку выказаць. Я магу паўтарыць: пасадзіць самалёт, а потым арышт людзей... Зь іх выбіваюць нейкія словы прызнаньня. Гэта нельга лічыць нармальным», — сказаў Курц.
«Калі глядзець на рэчы аб’ектыўна, мы нэўтральная краіна, — адзначыў канцлер. — А другое, у нас традыцыйна добрыя эканамічныя адносіны зь Беларусьсю, у нас шмат кантактаў. І, з нашага пункту гледжаньня, тут ёсьць мяжа. Трэба адрозьніваць адно ад другога. Той, хто пераходзіць чырвоную лінію, не павінен быў гэта рабіць. Інакш мы рэагуем тымі мерамі з боку ЭЗ, якія мы прымаем. І такія паводзіны, такі ход думак, такі ход справы мы лічым непрымальным. На будучыню было б выдатна наогул не даводзіць да такіх сытуацый. Нам трэба, каб мы маглі абыходзіцца бяз гэтага, каб гэтыя стандарты выконваліся ўсюды». ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Аўстрыі пасьля сустрэчы зь Ціханоўскай размаўляў пра Беларусь з Пуціным. Той папрасіў ня ўмешваццаПаводле слоў Курца, апошнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі справядлівымі, а асабліва абурыла «гэтая вымушаная пасадка самалёта Ryanair і арышт двух журналістаў (Пратасевіча і Соф'і Сапегі. — БелаПАН)».
«Мы, Аўстрыя і Эўразьвяз, ня хочам закрываць на гэта вочы, як абыходзяцца з апазыцыяй, напрыклад, і мы рэагавалі ў выглядзе санкцый. Мы спадзяёмся, што сытуацыя ў Беларусі зьменіцца. Ніхто не зацікаўлены ў разгойдваньні сытуацыі, у дэстабілізацыі. Але трэба забясьпечыць дэмакратызацыю — гэта важна. Зьмены павінны быць у лепшы бок. Можа, мы ня будзем згодныя ў нашых думках, але на самой справе нас вельмі турбуе тое, што адбываецца ў Беларусі. І тыя захады, якія мы можам зрабіць з боку ЭЗ, аб увядзеньні санкцый, мы лічылі іх неабходнымі. Нам было б лепш, і мы вельмі хацелі б, каб сытуацыя зьмянілася. Ёсьць эканамічныя інтарэсы, і нашы ў тым ліку, у Беларусі, і таму мы вельмі зацікаўленыя ў паляпшэньні сытуацыі. Гэта наш інтарэс, каб Беларусь ішла па аптымальным шляху разьвіцьця, каб разьвівалася грамадзянская супольнасьць, каб не перасьледавалі журналістаў, каб прызнавалася права на існаваньне іншай думкі — не рэагавалі б так жорстка», — заявіў канцлер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз забараніў палёты беларускіх авіякампаній у паветранай прасторы ЭЗПасьля інцыдэнту з самалётам ЭЗ абвясьціў, што закрывае сваю паветраную прастору для беларускіх перавозчыкаў і рыхтуе сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны тэлеканал паказаў «інтэрвію» вязьня СІЗА КДБ Рамана Пратасевіча