Сяргей Чалы часова спыніў стрымы на сваім youtube-канале

Паводле блогера, youtube-канал сыходзіць у адпачынак на нявызначаны час, прычына ў «непераадольных цяжкасьцях».

Эканаміст, блогер Сяргей Чалы па суботах ладзіў стрым на сваім youtube-канале, у эфіры ён адказваў на пытаньні гледачоў. 22 траўня Сяргей Чалы скасаваў традыцыйны эфір.

«Прычына, як вы зразумелі, у непераадольных цяжкасьцях», — пракамэнтаваў рашэньне Чалы ў сваім тэлеграм-канале, не патлумачыўшы больш канкрэтна. Ён дадаў, што зь ім усё добра.

Канал Чалага зьбіраў сотні тысяч праглядаў падчас эфіраў. Сяргея Чалага ведаюць як аўтара і вядучага перадачы «Эканоміка на пальцах» на Tut.by, а таксама як вядоўцу праграмы «Эканоміка з Чалым» на тэлеканале Белсат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапаў бязь вестак, арыштаваны КДБ, уцёк у Латвію. Што стала з былымі паплечнікамі Лукашэнкі, якія перайшлі на другі бок