Самога Шмалава ўспрымалі як фармальнага ўласьніка аб’екту, вынікае з матэрыялу BBC, якая вывучыла масіў ўнутраных дакумэнтаў, што трапілі ў распараджэньне рэдакцыі.
Аўтары расьсьледаваньня паказваюць, так званы «палац Пуціна» быў запісаны на невядомую кампанію «Рырус». Адным з трох прадпрымальнікаў, якія прадавалі долі ў гэтым «Рирусе» ў 2011 годзе быў Мікалай Шамалаў. Гэтыя 4,9 млн рублёў ён атрымаў за свае 49% у статутным капітале кампаніі, пры гэтым грошы прыйшлі на яго картачны рахунак, а сума ўгоды ніяк не адпавядала аб’екту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Медуза»: Пуцін наведваў рэзыдэнцыю пад Геленджыком як мінімум чатыры разыЯк сьцьвярджаецца, двума іншымі ўладальнікамі палаца былі кіроўца і бухгальтар Шамалава, якія на дваіх атрымалі 5,1 млн рублёў, але ўнутры праекту кошт палаца разам з вінаграднікамі ацэньвалі больш чым у 10 млрд рублёў.
Пакупніком «Рируса» выступіў кіпрскі афшор Kernicom Enterprises LTD, які належыць бізнэсоўцу Аляксандру Панамарэнку. «Чаму Панамарэнка? Я думаю, справа ў тым, што ў яго быў легальны даход для фінансаваньня такога аб’екту, а ў Шамалава — не», — лічыць суразмоўца выданьня, які займаўся будаўніцтвам палацу. Тады як «маёмасны і сацыяльны статус» Мікалая Шамалава ня адпавядаў маштабе будоўлі, гаворыцца ў расьсьледаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне Навальнага пра «палац Пуціна» набрала 100 млн праглядаўПасьля куплі долі ў «Рирусе» Панамарэнка наняў у якасьці кіраўніка кампанію Шамалава «Ногато». Паводле дамоваў кіраваньня, фірма атрымала максымальную колькасьць правоў: прыцягваць пазыкі, прымаць інвэстыцыйныя рашэньні і выкарыстоўваць прыбытак.
«Шчыра кажучы, я нават ня чуў пра нейкі матэрыял BBC. Што б там ні было, гэта ўсё глупства. Мы шмат разоў казалі адносна гэтага аб’екту і адносна таго, што ён ня мае ніякага дачыненьня да Пуціна. І ня лічым неабходным вяртацца да гэтай тэмы», — сказаў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Задача была — схаваць аб’ект з боку мора». Як ахоўвалі «палац Пуціна» і чаму пра яго ведаў увесь ГеленджыкРасьсьледвальнікі пры гэтым адзначаюць, што дакумэнты, якія апынуліся ў іх распараджэньні, паказваюць «ключавую ролю дзяржавы ў будоўлі» і ў цэлым пацьвярджаюць многія высновы апублікаванага ў студзені расьсьледаваньня расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, у якім сьцьвярджалася, што палац фактычна быў пабудаваны для прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Расьсьледаваньне Навальнага «Палац для Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару» быў надрукаваны ў сьнежні летась. У ім сьцьвярджаецца, што ў будаўніцтве рэзыдэнцыі прэзыдэнта ўдзельнічалі блізкія сябры Пуціна, а яе кошт складае каля мільярда даляраў. Пазьней «Медуза» паразмаўляла з будаўнікамі аб’екту і высьветліла, што Пуцін як мінімум чатыры разы бываў у гэтай рэзыдэнцыі, а будоўляй цалкам кіруе Фэдэральная служба аховы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін пра «палац Пуціна»: паказанае ў фільме мне не належыцьСам Пуцін заявіў, што гэты аб’ект ніколі не належаў ні яму, ні яго блізкім сваякам. Пасьля гэтага яго прэс-сакратар Дзьмітры Пяскоў заяўляў, што аб’ект належыць прадпрымальнікам, але яны «ня маюць ніякага права выдаваць імёны гэтых уладальнікаў» і «не зьбіраюцца гэтага рабіць». 30 студзеня бізнэсмэн і блізкі сябар Пуціна Аркадзь Ротэнберг назваў сябе ўладальнікам палаца і заявіў, што плянуе пабудаваць апарт-гатэль.
Суразмоўцы BBC раней казалі, што «ні для кога не было сакрэтам», што яны працавалі ў «палацы Пуціна». Па іх словах, апарт-гатэль — новая ідэя, пра якую яны даведаліся з навін, раней аб’ект меў іншую функцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Навальнага апублікавала расьсьледаваньне пра «палац Пуціна». ВІДЭА