Выцінанка і велікодны карагод атрымаюць у Беларусі статус гісторыка-культурных каштоўнасьцяў

Выцінанка з майстэрні Марыны Аўчыньнікавай у Менскай гімназіі-каледжы мастацтваў

Беларускае мастацтва выцінанкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, паведаміла Міністэрства культуры.

Рада ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымала гэтую прапанову 19 красавіка.

Сёньня ў Беларусі мастацтвам выцінанкі валодаюць каля ста майстроў. 11 зь іх маюць званьне народнага майстра.

Выцінанка — гэта мастацтва выразаньня карункавых узораў з паперы. Яно распаўсюдзілася па Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя. Тады выцінанкамі аздаблялі жыльлё. Пры канцы XX стагодзьдзя выцінанку прызналі відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выстава сучаснай беларускай выцінанкі «Вянок» (да юбілею Максіма Багдановіча) у Музэі гісторыі кіно — сумесны праект майстрых-прафэсіяналак Веры Янушэўскай, Вольгі Бабурынай ды Натальлі Сухой. Менск, 2016 год

Цяпер Міністэрства культуры зьбіраецца намінаваць беларускае мастацтва выцінанкі ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выцінанка: шлях да мадэрнізацыі ці кансэрвацыя ў традыцыях?

Таксама рада пастанавіла прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасьцю велікодны карагод, які водзяць у вёсцы Маркава Маладачанскага раёну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каханьне пад вужыкам Або 10 акцэнтаў беларускага інтэрʼеру