«Мы прапанавалі, каб падчас аднаго з інтэрвал-актаў этэру выступілі ўжо вядомыя для сям’і „Эўравізіі“ гурты NaviBand і VAL разам з опэрнай сьпявачкай Маргарытай Ляўчук», — заявіў Сяргей Будкін, кіраўнік фонду.
У Фонду культурнай салідарнасьці ўзьнікла ідэя, каб беларускія артысты выканалі песьню «Love shine a light», зь якой у 1997 годзе Вялікая Брытанія перамагла на конкурсе і якая летась зрабілася гімнам аб’яднаньня музычнай Эўропы.
Беларусь на «Эўравізіі» меўся прадстаўляць баранавіцкі праўладны гурт «Галасы ЗМеста», які кпіць зь беларускай мовы, нацыянальных сымбаляў і праціўнікаў Лукашэнкі. Але абедзьве кампазыцыі, якія прапаноўваў гэты калектыў, адміністрацыя конкурсу заблякавала праз «палітызаванасьць», а затым наогул выключыла Беларусь са сьпісу ўдзельнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь пазбавілі права ўдзельнічаць у «Эўравізіі»У адказ на гэта Іван Эйсмант, кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі», якую раней адмовіліся выключыць са сьпісу вяшчальнікаў конкурсу, заявіў, што лічыць Беларусь пераможцай сёлетняга конкурсу. Міністар культуры Беларусі Анатоль Маркевіч вырашыў, што сапраўдны конкурс «Славянскі базар», а не сёлетні ў Ротэрдаме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сапраўдны конкурс — „Славянскі базар“», — міністар культуры пра выключэньне Беларусі з «Эўравізіі»Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка рашэньне арганізатараў вітаў, сказаўшы, што тым самым яны «адабралі цацку ў дыктатара».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БТ пра дыскваліфікацыю Беларусі з Эўравізіі: «Мы выйгралі конкурс». Латушка: «Мы адабралі цацку ў дыктатара» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наташа Каралёва адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары». Хто яшчэ?