У роліку распавядаецца пра акцыю актывістаў «Адзінай Расеі» і руху «Маладая гвардыя» з нагоды Міжнароднага дня тэатру. У паведамленьні пра гэтую акцыю гаварылася, што «каля тэатра імя Пушкіна 7-гадовы Бора Нямцоў павіншаваў масквічоў чытаньнем» вялікапоснай малітвы «Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна», і што «ад такога творчага падарунка мінакі былі ў захапленьні».
У размове з «МБХ медиа» маці 7-гадовага хлопчыка, Кацярына Іфтодзі, заявіла, што яе сын «прымаў і будзе прымаць» удзел у мерапрыемствах «Адзінай Расеі». Паводле яе, «кіраўніцтва краіны паставілася зь вялікім разуменьнем і глыбокай павагай да дзіцяці». Іфтодзі таксама распавяла, што сама зьяўляецца чальцом «Адзінай Расеі».
Кацярына Іфтодзі пазнаёмілася з палітыкам Барысам Нямцовым ў 2013-м годзе. Пасьля забойства Нямцова яна падала пазоў з патрабаваньнем прызнаць, што загінулы зьяўляецца бацькам яе дзіцяці і што хлопчык мае права на атрыманьне спадчыны. Суд задаволіў патрабаваньні Іфтодзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фатальная памылка расейскіх дэмакратаў- Апазыцыйны палітык, былы віцэ-прэм’ер ураду Расеі Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 непадалёк ад Крамля. У ліпені 2017 года Маскоўскі акруговы вайсковы суд прызнаў вінаватымі ў зьдзяйсьненьні злачынства пецярых ураджэнцаў Чачні, яны атрымалі тэрміны пазбаўленьня волі ад 11 да 20 гадоў. Арганізатары і заказчыкі забойства да гэтага часу ня знойдзеныя. На думку родных і калегаў Нямцова, а таксама паводле дадзеных расьсьледаваньня выданьня «Медиазона» і грамадзкага антыкарупцыйнага праекту Scanner Project, да арганізацыі злачынства і ўкрывальніцтва вінаватых могуць быць датычныя людзі з атачэньня кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.