«Газпрам-цэнтар»: амаль 7 гадоў недабуду ў Менску

Аўтаваказал Маскоўскі да пачатку пабудовы «Газпрам-цэнтру». Люты 2013 году.

Аўтавакзал «Маскоўскі» ў 2002 годзе быў прызнаны найлепшым архітэктурным здабыткам году, а творчы калектыў праектавальнікаў і архітэктараў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. 
 

4 красавіка 2013 году Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» цягам наступных 5 гадоў.  У арэнду аддавалі ўчастак у 8 гектараў на 99 гадоў з платай 4 даляры за квадратны мэтар у год. Дэмантаж і руйнаваньне вакзалу ў ліпені 2014 году. 

«Газпрам» павінен быў пабудаваць тут «Кангрэс-цэнтар», гатэль, мэдычны і фізкультурна-аздараўленчы цэнтры, спадарожныя аб’екты гандлю і паслугаў. Ліпень 2014 году.

Праект «Газпрам-цэнтру» ў 2015 годзе. Мілер прадставіў Лукашэнку праект новага офісау «Газпрому», які ўзьнікне на месцы цяперашняга аўтавакзалу «Маскоўскі» і абяцаў зрабіць яго самым высокім гмахам Менску — 31 паверх, вышыня 182 мэтры. На гэты момант самым высокім будынкам Менску лічыўся хмарачос «Ветразь», што на Кальварыйскай вуліцы, — 133 мэтры.

Кампанія «Газпрам трансгаз Беларусь» прыпыняе будаўніцтва комплексу. Верасень 2016 году.

Аднак у 2018 годзе, паводле Менгарвыканкаму, забудоўнік запэўніваў, што адновіць будаўніцтва.

Так выглядае месца, дзе павінны былі пабудаваць цэнтар Газпраму ў Менску ў 2020 годзе

 Будоўля ў 2020 годзе

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», цяпер будоўля цалкам прыпыненая, разьбіраюцца краны, а генэральны падрадчык – італьянская фірма Codest – сыходзіць.

Цяперашні выгляд комплексу. Бачна, што выгляд будоўлі моцна не зьмяніўся. Калі параўнаць са здымкам 2016 году, на даляглядзе новаўзьведзены «Данай холдынгз» жылы комплекс «Vogue. Парк Чалюскінцаў».
 

На пашпарце аб'екту ўсё яшчэ вісіць візуалізацыя таго, як павінен быў выглядаць комплекс.

Ад моманту зносу аўтавакзалу ​«Маскоўскі» прайшло больш за шэсьць гадоў

Цяпершні стан будоўлі.