У Менску затрымалі старшага выкладчыка катэдры фізычнай электронікі і нанатэхналёгій Белдзяржунівэрсытэту Паўла Пятрова. Пра гэта ў сацсетках інфармуюць ягоныя калегі. Яны кажуць, што з кабінэту канфіскавалі тэхніку, сам Пятроў цяпер у Фрунзэнскім РУУС.
Раней таксама затрымалі Сьвятлану Воўчак — былую выкладчыцу БДУ, якая ўдзельнічала ў стварэньні страйкаму ўнівэрсытэту. Яна пасьпела напісаць, што невядомыя ламаюць дзьверы кватэры, пасьля чаго перастала выходзіць на сувязь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйшлі зь ператрусам, нібыта яны гоняць самагонку і прадаюць». Як затрымалі сям’ю ўдзельніцы страйкаму БДУА напярэдадні схапілі старшага выкладчыка геаграфічнага факультэту БДУ Вольгу Кавалеўскую. Паводле валянтэраў, яе даставілі ў Фрунзэнскае РУУС, але далейшы лёс жанчыны невядомы.
Таксама затрымалі аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала «БГУ 97 Ассоциация».
29 студзеня са студэнтамі БДУ сустрэўся Аляксандар Лукашэнка. Ён заявіў, што ўсе маюць права выказваць уласнае меркаваньне, аднак сьцены ўнівэрсытэту ня месца для «палітычных мітынгаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьцены ўнівэрсытэту ня месца для мітынгаў». Пра што Лукашэнка папярэдзіў студэнтаў